Я прыдумаю
цябе нанава,
Словы выкажу
зразумелыя,
І адродзіцца
пачуццё тваё
З новай сілаю
набалелаю.
Свет пахіліцца
і абернецца,
Як адвернешся,
не паверыўшы...
Не губляй мяне...
Не губляй мяне...
Не губляй мяне...
Не губляй мяне...
Не пакінь мяне,
адыходзячы.
Я гляжу скрозь дождж,
Я маўчу услед.
Чую голас твой,
бачу позіркі,
я зайздрошчу тым,
для каго твой смех.
Да цябе, як цень,
прывязана я:
запалі святло,
і убач мяне.
НЕ ГУБЛЯЙ МЯНЕ...